Бліны, віктарына і камандныя гульні на свежым паветры. Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ запрашае на свята «Маладзёжная субота. Масленіца»
12 сакавіка 2021Па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы правядзе 13 сакавіка 2021 года свята «Маладзёжная субота. Масленіца».
Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска.
Праграма свята:
- Бажэственная літургія з народным спевам пры актыўным удзеле моладзі.
- Гарачыя бліны з чаем ад сясцёр Свята-Лізавецінскага манастыра.
- Віктарына на праваслаўную тэматыку на прызы Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ.
- Камандныя гульні на свежым паветры.
Пачатак мерапрыемства — 13 сакавіка 2021 года ў 10.00.
Месца правядзення — храм у гонар свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага (размешчаны на тэрыторыі Свята-Лізавецінскага манастыра па адрасе: г. Мінск, вул. Выгоцкага, 6).