Больш за 1300 пажылых людзей атрымалі духоўную падтрымку і матэрыяльную дапамогу ад Гомельскай епархіі
04 кастрычніка 2019Прыходы і сацыяльны аддзел Гомельскай епархіі ў рамках святкавання Дня пажылых людзей правялі дабрачынныя мерапрыемствы: сустрэчы-чаяванні са святарамі, канцэртныя праграмы, паломніцкія паездкі. Адзінокіх бабуль і дзядуль наведвалі дома, у хоспісах, бальніцах сястрынскага догляду, у дамах-інтэрнатах, тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання.
Звыш 1390 людзей сталага ўзросту атрымалі не толькі духоўную падтрымку, але і матэрыяльную дапамогу ў выглядзе прадуктовых набораў, салодкіх падарункаў, прадметаў асабістай гігіены, прадметаў побыту.
Епархія выказвае шчырую ўдзячнасць усім, хто праявіў клопат да людзей паважнага ўзросту. Бо гэта вельмі важна — нагадаць пажылому чалавеку, што ён не забыты, што патрэбны сваім родным, блізкім, грамадству.