Больш за чатырох тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак далучыліся да Каляднай акцыі «Павіншуй бліжняга!» у Гомельскай епархіі
05 студзеня 2021
Па благаславенню архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў Гомельскай епархіі ўжо восьмы раз праходзіць акцыя «Павіншуй бліжняга!»
Яе ўдзельнікі, дзеці і студэнты, рыхтуюць віншавальную паштоўку, прысвечаную Ражджству Хрыстову. Яна ўкладваецца ў канверт з маркай і ўказаннем уласнага адрасу. Пры гэтым канверт не заляпляецца, перадаецца ў Гомельскую епархію. Каардынатары акцыі мяняюць паштоўкі. Кожны ўдзельнік у выніку атрымлівае падарунак ад незнаёмага хлопчыка ці дзяўчынкі, юнака або дзяўчыны з асабістым віншаваннем уладыкі Сцяфана.
Як адзначылі ў Гомельскай епархіі, у гэтым годзе да ўдзелу ў акцыі далучыліся больш за 4 тысяч дзяцей і маладых людзей.
Праводзімае мерапрыемства дазволіць адчуць радасць надыходзячага Ражджаства Хрыстова, свята міру, любові і надзеі. Адчуць цяпло клопату і зрабіць для сябе адзін з вялікіх праваслаўных святаў самым чароўным, поўным цудаў і дабра.
Гомельская епархія / Church.by