Больш за 720 дзяцей атрымалі калядныя падарункі ад епіскапа Гомельскага Сцяфана

11 студзеня 2017

top.jpg

5 студзеня 2017 года, напярэдадні святкавання Ражджаства Хрыстова, епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан ў суправаджэнні старшыні інфармацыйнага аддзела Гомельскай епархіі протаіерэя Алега Кастрамы, духавенства і моладзевай групы Спаса-Праабражэнскага храма Гомеля «Фавораўцы» наведаў Гомельскую абласную дзіцячую клінічную бальніцу. Уладыка сустрэўся з персаналам установы аховы здароўя, яго кіраўніком Алегам Аляксандравічам Зімяліхіным і пацыентамі, якім перадаў падарункі.

Вось ужо пяты год епіскап Стэфан віншуе пацыентаў дзіцячай бальніцы з Нараджэннем Богадзіцяці. У гэтым годзе рабяты атрымалі вялікі набор цацак у гульнявыя пакоі, саладосці, а ў кардыялагічнае аддзяленне бальніцы быў перададзены тэлевізар.

Галоўны ўрач Алег Зімяліхін падзякаваў архіпастыру, павіншаваў з днём нараджэння і паднёс у дар ад імя ўсяго медперсаналу бальніцы букет кветак.

Епіскап Сцяфан асабіста наведаў палаты, уключаючы рэанімацыйныя. Ён цёпла пагутарыў з бацькамі цяжкахворых дзяцей, благаславіў рабят, уручыў кожнаму абраз і салодкі падарунак. Больш за 270 дзяцей прынялі падарункі і віншаванні ад уладыкі.

У гэты ж дзень у Гомельскім тэатры лялек прайшла архіерэйская ёлка. Каб паглядзець на маляўнічую тэатралізаваную пастаноўку, а таксама касцюміраванае прадстаўленне з удзелам казачных персанажаў, сабралася больш за 450 дзяцей з усёй Гомельскай епархіі. Епіскап Сцяфан ўручыў усім дзецям калядныя падарункі і выказаў удзячнасць кіраўніцтву горада і калектыву тэатра за супрацоўніцтва ў справе сацыяльнага служэння на карысць беларускага народа.

Гомельская епархія / Church.by