Вялікі хрэсны ход да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму прайшоў у Гомелі
15 красавіка 2018Больш за 150 святароў і сотні вернікаў сабраліся пад скляпеннямі Петрапаўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля на сумесную малітву ў Светлы Чацвер 12 красавіка.
Традыцыйны хрэсны ход да помніка свяціцелю Кірылу Тураўскаму пры ўдзеле святароў і жыхароў горада прайшоў у гэты дзень у рамках XV Велікоднага фестывалю. Пасля Бажэственнай літургіі святары ўсклалі кветкі да помніка, тым самым ушанаваўшы памяць свяціцеля.
Хрэсны ход да помніка святому Кірылу Тураўскаму здзяйсняецца ўжо восьмы год запар. А саборнае богаслужэнне, якое ўзначальвае архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, па праве можна назваць адным з самых маштабных у годзе.