Брацтва Іаана Багаслова наведала Жыровіцкі манастыр
28 кастрычніка 202024-25 октября в Успенском Жіровіцкім стаўрапігіяльным мужчынскім манастыры прайшоў чарговы этап урачыстасцяў з нагоды 500-годдзя абіцелі і 550-годдзя яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.
Да Найсвяцейшай Багародзіцы ў гэтыя святочныя дні прыехала моладзь са сталічнага брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы.
Пасля ўсяночнага трывання хлопцы і дзяўчаты пагутарылі за кубкам гарбаты з Брацтвам прападобнай Еўфрасінні Полацкай пры Мінскай духоўнай семінарыі.
Па завяршэнні Бажэственнай літургіі ў Успенскім саборы абіцелі, якую ўзначаліў мітрапаліт Веніямін, удзельнікі ўрачыстасцяў прайшлі хрэсным ходам да манастырскай званіцы. Архіпастыры здзейснілі асвячэнне званіцы.
Для братчыкаў была праведзена экскурсія па манастыру, семінарыі, музеі пры МінДС.
На зваротным шляху моладзь дзялілася ўражаннямі. Рабяты расказвалі аб тым, чым ім запомнілася паездка, што натхніла і напоўніла высокімі пачуццямі.
Алеся Кісель:
— Мяне ўразіла прыгажосць Божага стварэння: ад самага пачатку паездкі, калі мы толькі праязджалі гэтыя афарбаваныя самымі яркімі фарбамі дрэвы, да самаго знаходжання ў абіцелі. Я акунулася ў Божую прыгажосць, пабудаваную рукамі чалавека. Адчула благадаць Прасвятой Багародзіцы, Яе ласку. Я шчаслівая, што правяла час у малітве з тымі, з кім сапраўды хочацца адкрыць сваё сэрца.
Іаана Саранкова лічыць, што паездка дапамагла адказаць на патаемныя пытанні — «Асабліва калі ўсе нашы хлопцы і дзяўчаты сумесна рыхтаваліся да Таінства Прычасця і прычашчаліся. І служба з уладыкай у такі памятны дзень, у абіцелі нашай Божай Маці, мерная, спакойная, прыгожая служба, камфортны час для малітвы... гэта такі магутны духоўны зарад, я б сказала. Дзякуй Богу, што ёсць такая магчымасць!»
Дзмітрый Карпіевіч:
— Ад паездкі засталіся вельмі добрыя ўражанні, у абіцелі вельмі ціха і спакойна, хацелася пабольш там пабыць.
Дар'я Доўгая:
— Паездка спадабалася, вельмі прыгожае і благадатнае месца. Абавязкова прыеду яшчэ, каб цалкам атрымаць асалоду ад пейзажаў, а таксама прыязнага асяроддзя, якое пануе ў семінарыі. Не натхніцца і не набрацца сіл проста немагчыма! Вельмі рада, што ўдалося акунуцца ў крыніцу, пабываць у манастыры на службах, падзяліць з усімі радасць урачыстасці.
Анастасія Копанцова:
— Эмоцыі незвычайныя! Усё здавалася такім незвычайным! Дзякуючы такім паездкам можна зарадзіцца энергіяй на цяжкія дні.