Брацтва Віленскіх мучанікаў выдала зборнік прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны да кніг Бібліі

09 сакавіка 2018

Без-имени-1.jpg

Выйшаў у свет зборнік прадмоў і пасляслоўяў да кніг Бібліі Францыска (Георгія) Скарыны (~1490 –  ~1551) на сучаснай беларускай мове. 

Мэта выдання — праз арыгінальныя тэксты заснавальніка ўсходнеславянскага кнігадрукавання, біблеіста, вучонага і асветніка даць магчымасць чытачу больш глыбока пазнаёміцца з асобай, светапоглядам, духоўным абліччам Ф. Скарыны, зразумець галоўны змест яго асветніцкай дзейнасці. Кніга аздоблена гравюрамі з выданняў Скарыны.

Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія пры выдавецтве Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску.

Гэтыя выданні можна набыць у кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (г. Мінск, вул. Ракаўская, 4).

Змест і фрагменты кнігі (PDF) 

Петра-Паўлаўскі сабор / Church.by