Брэсцкая праваслаўная маладзёжная каманда «NIKA» заняла першае месца ў міжнароднай інтэлектуальнай інтэрнэт-гульні

03 студзеня 2021

top.jpg

Брэсцкая праваслаўная моладзевая каманда «NIKA» заняла першае месца ў міжнароднай інтэлектуальнай гульні «Інтэрнэт-карусель». У складзе каманды — юнакі і дзяўчаты з моладзевага брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці.

Інтэрнэт-карусель — каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва па розных прадметах, якое ў анлайн-рэжыме праводзіць 6 разоў на год камісія па духоўнай асвеце Астанайскай епархіі. Усім камандам адначасова прапануюцца ў строгім парадку адны і тыя ж пытанні, на якія трэба даць правільныя адказы. Спаборніцтва доўжыцца 70 хвілін.

Цяперашняя анлайн-віктарына прайшла пад дэвізам «На шляху ў Віфлеем», і была прысвечана Ражджаству Хрыстову, Святому Богаяўленню, святу Стрэчання Гасподняга і грамадзянскаму Новаму году. У апытальнік гульні былі ўключаны і заданні на веданне Свяшчэннага Пісання, а таксама пытанні з такіх абласцей, як гісторыя Царквы, дагматыка, геаграфія, фізіка, філалогія, біялогія і іншыя.

Заданні інтэлектуальнага спаборніцтва вырашалі каманды школьнікаў і студэнтаў з Казахстана, Расіі, Беларусі, Азербайджана, Літвы, Кыргызстана і Узбекістана. Усяго ў мерапрыемстве былі задзейнічаны 46 зборных.

Беларуская каманда «NIKA» набрала максімальную колькасць балаў — 512.

Усе каманды, якія набралі больш за 400 балаў, таксама прызнаны пераможцамі гульні. Такім чынам, разам з камандай з Брэста пераможцамі гульні сталі каманда «Пакроў» — 496 балаў (с. Кызыл-Суу, Кыргызстан), каманда «Пінгвіны» (г. Кобрын, Беларусь) — 484 балы, каманда «Сябры» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія) — 473 балы.

Каманда «NIKA» апраўдвае сваю назву. Цяперашняя перамога ў гульні «Інтэрнэт-карусель» у іх скарбонцы ўжо адзінаццатая па ліку.

Брэсцкая епархія Church.by