З 29 па 30 лістапада адбудуцца Пятыя Беларускія Калядныя чытанні

26 лістапада 2019

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 29-30 лістапада 2019 года пройдуць Пятыя Беларускія Калядныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і спадчыннікі».

Чытанні арганізуе Беларуская Праваслаўная Царква пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца святары, прадстаўнікі органаў улады, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, прадстаўнікі іншых напрамкаў дзейнасці.

Урачыстае адкрыццё Пятых Беларускіх Калядных чытанняў адбудзецца 29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі па адрасе: г. Мінск, г. Мінск пр-т Незалежнасці, 116. Пачатак у 11:00.

Секцыйныя пасяджэнні пройдуць 29-30 лістапада ў вышэйшых навучальных установах горада Мінска.

Святкаванне 75-годдзя Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дае магчымасць раскрыць шмат важных тэм у рамках усіх напрамкаў чытанняў. Праграма чытанняў прадугледжвае працу па наступных напрамках:

  • Царква і моладзь. Моладзь: свабода і адказнасць
  • Гісторыя Праваслаўя на тэрыторыі Беларусі
  • Навамучанікі і вызнаўцы зямлі Беларускай
  • Царква і культура. Традыцыя і дыялог
  • Узаемадзеянне Царквы з дзяржаўнымі і грамадскімі інстытутамі і СМІ
  • Педагагічны кірунак: «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі»
  • Рэлігійная адукацыя і катэхізацыя ў Беларускай Праваслаўнай Царкве»
  • Студэнцкая секцыя
  • Сацыяльнае служэнне Царквы
  • Адраджэнне хрысціянскіх сямейных каштоўнасцяў
  • Манастыры і манаства
  • Мінскія казачыя Калядныя адукацыйныя чытанні.

У працы форуму прадугледжана вялікая творчая праграма.

Выдаткі на ўдзел у чытаннях (праезд, харчаванне, пражыванне) за кошт накіроўваючага боку.

Заяўкі на ўдзел і матэрыялы дакладаў прымаюцца да 20 лістапада 2019 года па электроннай пошце: metkabinet@tut.by (тэма: Калядныя чытанні). Кожнае адпраўленне павінна ўтрымліваць прымацаваныя файлы: заяўка (Пятроў_І_К_заяўка.doc), даклад (Пятроў_І_К_даклад.doc).

Кантактныя тэлефоны: +375293039763; +375298708441; +375293449980; +375297511575; +375291314577.

Church.by