Шануемая копія цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая» прыбыла ў Оршу

12 чэрвеня 2018

top.jpg

11 чэрвеня ў горад Оршу з Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра была ўрачыста прынесена шануемая копія цудатворнай іконы Божай Маці «Жыровіцкая».

Духавенства і жыхары Аршаншчыны сустрэлі святыню на ўездзе ў горад у пачатку вуліцы Магілёўскай. Затым вернікі прайшлі хрэсным ходам да цэнтральнага храма горада — царквы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

Хрэсны ход узначаліў благачынны цэнтральнай акругі горада Оршы протаіерэй Валерый Сярко. Ва ўрачыстым шэсці прынялі ўдзел выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба «Русічы» і сёстры міласэрнасці.

Па прыбыцці абраза ў храм адбыўся малебны спеў.

Святыню прывезлі ў Віцебскую епархію ў сувязі з юбілейнымі ўрачыстасцямі 2020 года — 550-годдзем яўлення Жыровіцкай іконы Прасвятой Багародзіцы і 500-годдзем з часу яе паўторнага здабыцця.

З 11 па 15 чэрвеня абраз будзе знаходзіцца ў храме Нараджэння Прасвятой Багародзіцы па адрасе: г. Орша, вул. Савецкая, 4а. Тэлефон: 80 216-540 186.

У Віцебску шануемая копія цудатворнага абраза будзе даступнай для пакланення з 15 па 20 чэрвеня ў Успенскім кафедральным саборы па адрасе: вул Камісара Крылова, 9. Тэлефон: 80 212-662 853.

Віцебская епархія / Church.by