Што хвалюе маладых людзей сёння? На фестывалі «Пакроўская радасць» пройдзе моладзевы форум

08 кастрычніка 2020

forum.jpg

Сустрэча моладзевых аб'яднанняў пройдзе 11 кастрычніка з 13:00 да 18:00 у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода.

Яна будзе праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна. Ініцыятыву арганізатараў фестывалю «Пакроўская радасць» падтрымаў Сінадальны аддзел па працы з моладдзю Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Галоўнай падзеяй гэтага дня стане круглы стол на тэму: «Моладзь сёння».

Ці лёгка быць маладым? Як правільна карыстацца інфармацыйнымі рэсурсамі? Якую ролю Царква павінна іграць у жыцці краіны і якое яе стаўленне да грамадскіх працэсаў? Як захаваць мір у сям'і, нягледзячы на асабістыя перакананні?

Акрамя круглага стала, у гэты дзень пройдуць майстар-класы для моладзі і камандная гульня. Яны дадуць магчымасць гасцям перад гутаркай лепш даведацца адно пра аднаго.

Праграма дня праваслаўных моладзевых аб'яднанняў

13:00 — 13:30 Сустрэча членаў моладзевых аб'яднанняў у нефармальнай абстаноўцы. Кава-паўза (2 паверх Палаца культуры)

Праца пляцовак:

13:30 — 14: 30 Інтэлектуальная камандная гульня (квіз)

14:30 — 15:00 Майстар-класы па мазаіцы і стварэнні абразоў у тэхніцы каменнага россыпу

15:00 — 17:00 Круглы стол. Тэма: «Моладзь сёння».

Удзельнікі круглага стала:

  • Іерэй Мікалай Шульмін, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Протаіерэй Ігар Латушка, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора (г. Мінск)
  • Протаіерэй Кірыл Шолкаў, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (г. Мінск)
  • Іерэй Сергій Цімашэнка, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы
  • Протаіерэй Аляксандр Ледаховіч, клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (г. Мінск)
  • Прадстаўнікі маладзёжных аб'яднанняў.

Свой відэазварот да ўдзельнікаў Форуму з адказам на пытанне «Ці лёгка быць маладым?» запіша і архімандрыт Сава (Мажука), насельнік Мікольскага манастыра (г. Гомель).

Вядучая — Тамара Вяцкая, журналіст.

Палац культуры Мінскага трактарнага завода знаходзіцца па адрасе: вул. Даўгабродская, 29 (ст. м. «Трактарны завод»)

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: + 375 (44) 536 87 49.

Church.by