Дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы бярэ ўдзел у IX Агульнацаркоўным з'ездзе па сацыяльнаму служэнню
13 лістапада 201912 лістапада ў Маскве адкрыўся IX Агульнацаркоўны з'езд па сацыяльнаму служэнню.
У з'ездзе прымае ўдзел дэлегацыя святароў, каардынуючых сацыяльную працу ў епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы. Узначальвае дэлегацыю старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ протаіерэй Кірыл Шолкаў.
З'езд адкрыўся Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Спасіцеля. Богаслужэнне здзейсніў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Маскоўскага Патрыярхату епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман. Свяшчэнніцкі чын узначаліў протаіерэй Кірыл Шолкаў.
Пасля Літургіі было праведзена пленарнае пасяджэнне. Да 14 лістапада будзе ісці праца секцый.