Дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняла ўдзел у адкрыцці Х агульнацаркоўнага з'езда па сацыяльным служэнні ў Маскве
14 мая 202113 мая 2021 года ў Маскве па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла стартаваў X Агульнацаркоўны з'езд па сацыяльным служэнні – найбуйнейшы форум Рускай Праваслаўнай Царквы ў сферы дабрачыннасці.
Адкрыўся форум богаслужэннем у Храме Хрыста Збавіцеля і пленарным пасяджэннем у Зале царкоўных сабораў. Богаслужэнне ўзначаліў кіраўнік Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы, кіраўнік праваслаўнай службы «Міласэрнасць» епіскап Вярэйскі Панцеляіман.
У адкрыцці з'езда прыняла ўдзел дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы на чале з старшынёй Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні БПЦ протаіерэем Кірылам Шолкавым.
Юбілейны Х з'езд прымеркаваны да 30-годдзя дабрачыннасці у сучаснай Расіі, 30-годдзю адраджэння сацыяльнага служэння Царквы і 30-годдзю Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці. У з'ездзе бяруць удзел 1500 чалавек — усе, хто адказвае ў Царкве за сацыяльнае служэнне, кіраўнікі сацыяльных аддзелаў епархій, старэйшыя сёстры сястрыцтваў міласэрнасці, кіраўнікі дабрачынных арганізацый, сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і бізнесу.
Форум будзе доўжыцца да 15 мая ўключна. На Youtube-канале і на сайце Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы будзе арганізавана прамая трансляцыя ўсіх мерапрыемстваў з'езда.