Дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняла ўдзел у адкрыцці Міжнароднага форуму праваслаўнай моладзі Еўропы

31 ліпеня 2018

top.jpg

У панядзелак, 30 ліпеня, у Вільні стартаваў Міжнародны форум праваслаўнай моладзі Еўропы, у якім прынялі ўдзел дэлегаты з Літвы, Расіі, Беларусі, Латвіі, Германіі, Эстоніі, Ісландыі, Італіі, Польшчы, Аўстрыі, Швейцарыі і Іспаніі. Цырымонія адкрыцця прайшла ў канферэнц-зале гасцініцы «Домус Марыя». Дэлегатаў павіталі мітрапаліт Віленскі і Літоўскі Інакенцій, выконваючы абавязкі старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі РПЦ МП протаіерэй Кірыл Сладкоў і прадстаўнік Моладзевага цэнтра Рыма-Каталіцкай Царквы Літвы Крысціна Трынкунайтэ.

У першы дзень працы ў інтэрактыўнай форме адбылося знаёмства ўдзельнікаў форуму паміж сабой, прагучала лекцыя кіраўніка інфармацыйнай службы Моладзевага аддзела Маскоўскай гарадской епархіі Максіма Сакалова на тэму: «Сацыяльныя сеткі як інструмент моладзевай праваслаўнай місіі» і адбыўся практыкум «Навучыся дабравесціць за адзін дзень», была праведзена калегія кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў, а ў завяршэнне дня архімандрыт Сава (Мажука), насельнік Свята-Мікольскага манастыра г. Гомеля, прачытаў лекцыю на тэму «Моладзь і Царква».

Форум працягнецца да 3 жніўня 2018 года ўключна.

Church.by