Дэлегацыя кіраўнікоў устаноў адукацыі Партызанскага раёна Мінска наведала прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша»
22 кастрычніка 2019Дэлегацыя кіраўнікоў устаноў адукацыі Партызанскага раёна горада Мінска наведала прыход храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша».
У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна, дырэктары школ і гімназій, загадчыкі дзіцячых садоў, кіраўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра і цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дырэктары цэнтраў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
Узначаліла групу начальнік упраўлення адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёна Людміла Анатольеўна Філіповіч.
Настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі пазнаёміў гасцей з гісторыяй стварэння абшчыны ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», правёў экскурсію па храме, пазнаёміў усіх прысутных з рознабаковай дзейнасцю і сацыяльнай працай парафіі. Дырэктар нядзельнай школы Марына Аляксандраўна Пясецкая распавяла аб працы па духоўна-маральнаму выхаванню і развіццю творчых здольнасцяў падрастаючага пакалення.
Сустрэча завяршылася абмеркаваннем магчымасцяў больш цеснага супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі раёна з прыходам іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша». Напрыканцы протаіерэй Дыянісій адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі гасцей.