Дзень сям'і, любві і вернасці ў Тураўскай епархіі адзначылі хрэсным ходам на веласіпедах
08 ліпеня 20178 ліпеня 2017 года, у дзень памяці дабраверных Пятра і Фяўронні Мурамскіх, па блаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда адбыўся традыцыйны хрэсны ход на роварах ад сабора Казанскай іконы Божай Маці горада Калінкавічы да манастыра Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Юравічы.
Перад пачаткам хрэснага ходу шматлікія ўдзельнікі сабраліся на малебен з акафістам святым Пятру і Фяўронні ў саборы Казанскай іконы Божай Маці. Богаслужэнне здзейсніў іерэй Сергій Карповіч.
Першым прыпынкам стала крыніца святых царскіх пакутнікаў у вёсцы Пеніца Калінкавіцкага раёна, дзе быў адслужаны малебен, пасля якога ўсе ўдзельнікі змаглі набраць вады са святой крыніцы.
Затым хрэснаходцы накіраваліся ў манастыр Нараджэння Багародзіцы ў Юравічах. Ля брамы манастыра іх сустракала ўся брація манастыра.
Малебен перад цудатворнай Юравіцкай іконы Божай Маці здзейсніў іераманах Серафім (Ананка).
Адбылося чаяванне, падчас якога ўсе падарожнікі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, насельнікам манастыра.
Для ўсіх гасцей манастыра была праведзена экскурсія.