Дыплом Міжнароднага конкурсу ў Літве атрымала выхаванка Гродзенскай іканапіснай студыі «Пакроў»
24 чэрвеня 2020Па выніках XVII Міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў «Славянская крыніца», які прайшоў у літоўскім горадзе Клайпеда, дыплом у намінацыі «Выразнае раскрыццё хрысціянскай тэмы» атрымала выхаванка іканапіснай студыі Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна Маргарыта Пятрова (17 гадоў).
У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 12 краін.