Дванаццаці выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча прысвоена кваліфікацыя «званар»

08 лютага 2018

top.jpg

5 лютага, у дзень памяці свяціцеля Паўліна, епіскапа Ноланскага, у дамавым храме святых мучанікаў немаўлят Віфлеемскіх прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска адбыўся 38-й выпуск аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча.

У гэтым годзе сярод 12 выпускнікоў аддзялення званароў — прадстаўнікі Магілёўскай, Бабруйскай і Мінскай епархій. Усе яны атрымалі пасведчанні аб прысваенні кваліфікацыі «царкоўны званар».

Падзячны малебен у гэты дзень здзейсніў настаяцель прыхода протаіерэй Ігар Карасцялёў. Айцу Ігару саслужылі: дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; духаўнік брацтва званароў імя свяціцеля Паўліна Міласцівага, клірык прыхода Архангела Міхаіла ў Мінску іерэй Віталь Малішэўскі; клірык прыхода мучаніцы Таццяны ў Мінску дыякан Іаан Ляшчанка. Варта адзначыць, што іерэй Віталь і айцец Іаан таксама ў свой час вучыліся званарскому мастацтву і сталі выпускнікамі аддзялення званароў у 2000 і 2004 гадах адпаведна.

Прыхадскія курсы званароў былі заснаваны ў 1999 годзе па благаславенню протаіерэя Ігара Карасцялёва. У студзені 2000 года ператвораны ў Школу званароў Беларускага Экзархату. У маі 2013 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ператвораны ў аддзяленне званароў Мінскага духоўнага вучылішча.

За час работы кваліфікацыю «царкоўны званар» атрымалі 347 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Літвы, Латвіі, Польшчы, Расіі і Украіны. Праведзены выязныя навучальныя семінары для званароў Эстонскай Праваслаўнай Царквы і праваслаўных званароў Германіі.

Sobor.by / Church.by