Эксперт-расколазнавец: Згодна канонам, Валянцін Цішко не з'яўляецца праваслаўным святаром

08 мая 2017

slesarev1.jpgУ беларускіх СМІ рэгулярна з'яўляецца інфармацыя пра іерадыякана Грэчаскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Валянціна Цішко, які часта выказваецца па шэрагу грамадска-рэлігійных пытанняў. Пачынаючы з 2013 года ён пазіцыянуе сябе першым праваслаўным святаром, які адкрыта прадстаўляе інтарэсы ЛГБТ-супольнасці. Пракаментаваць кананічны статус Валянціна Цішко карэспандэнт Krynica.info папрасіў прарэктара па навуковай рабоце Мінскіх духоўных школ Аляксандра Слесарава.

«Валянцін Цішко прыняў рукапалажэнне ад некананічнага «епіскапа» Уладзіміра Вільдэ. З пункту гледжання Праваслаўнай Царквы, абодва яны знаходзяцца па-за царкоўным адзінствам, што на мове праваслаўнага кананічнага права называецца знаходжаннем у расколе. Згодна з дзеючымі кананічнымі правіламі, Уладзімір Вільдэ і Валянцін Цішко не могуць быць прызнанымі ў якасці законных праваслаўных святароў, а здзяйсняемыя імі богаслужэбныя дзеянні не могуць быць ацэненымі як маючыя духоўную значнасць для праваслаўных хрысціян», — адзначыў суразмоўца.

Па яго словах, лінія пеаремства пасвячэння Валянціна Цішко праз «епіскапа» Уладзіміра Вільдэ ўзыходзіць да некананічнай рэлігійнай  супольнасці «Паўднёва-Расійская Аўтананомная мітрапалічая акруга» (ЮРАМО), якая знаходзіцца па-за адзінствам з Усяленскім Праваслаўем. «У 2013 годзе Уладзімір Вільдэ выйшаў са складу ЮРАМО, пасля чаго намінальна далучыўся да нешматлікай некананічнай рэлігійнай арганізацыі «Аўтакефальная Грэчаская Праваслаўная Царква Амерыкі і Канады», якая таксама знаходзіцца па-за адзінствам з Цэрквамі сусветнага праваслаўя», — падкрэсліў Аляксандр Слесараў.

Што тычыцца «Аўтакефальнай Грэчаскай Праваслаўнай Царквы Амерыкі і Канады», то яна з'яўляецца адной з некалькіх некананічных рэлігійных арганізацый, якія ўзводзяць сваё паходжанне да т. з. «Экзархату Александрыйскага Патрыярхату ў Амерыцы», існаваўшаму ў 1934-1945 гады.

««Экзархат» быў абвешчаны грэчаскім святаром Хрыстафорам (Кантагеоргіасам), які ўхіліўся ў раскол і прыняў пасвячэнне ў «епіскапа» ад іерархаў, што таксама знаходзіліся па-за зносінамі з кананічнымі Праваслаўнымі Цэрквамі. У 1945 годзе Хрыстафор Кантагеоргіас уз'яднаўся з Канстанцінопальскім Патрыярхатам, але рукапаложаныя ім у перыяд знаходжання ў расколе некананічныя «епіскапы» працягнулі сваю рэлігійную дзейнасць у стане расколу. З іх пераемнікамі і ўсталявалі фармальныя зносіны Валянцін Цішко і Уладзімір Вільдэ», — дадаў прарэктар па навуковай працы Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.

Крыніца.INFO / Church.by