Навігатар: Навіны / 10.05.2017
  • Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь

    10 мая 2017

    10 мая ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Палесціны ў Рэспубліцы Беларусь доктара Халеда Арыката.

    падрабязна »
  • У памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі высаджаны фруктовы сад

    10 мая 2017

    8 мая ў памяць 700-годдзя Навагрудскай епархіі на тэрыторыі храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўковічы быў высаджаны фруктовы сад — 35 пладовых дрэў. Дзень быў абраны не выпадкова: 8 мая — дата нараджэння шануемага ў Ваўковічах протаіерэя Мікалая Нядзведскага, па-зверску закатаванага багаборцамі ў 1939 годзе.

    падрабязна »
  • Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў адбыўся на Гродзеншчыне

    10 мая 2017

    7-9 мая па благаславенню архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія ў зоне адпачынку «Аўгустоўскі канал» прайшоў Міжнародны Георгіеўскі злёт праваслаўных скаўтаў. Удзел у злёце прынялі падлеткі (ад 12 гадоў) з Гродна, Мінска, Віцебска, Магілёва і Рэспублікі Літва.

    падрабязна »
  • Архіпастыры Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у святкаванні Дня Перамогі

    10 мая 2017

    У гэты майскі дзень у храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы былі здзейснены падзячны малебен Госпаду Богу за дараванне перамогі і ліція па спачылым ваярам, якія за веру, Айчыну і народ жыццё сваё палажылі, і ўсім па-пакутніцку загінуўлым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Апоўдні ў храмах прагучаў звон.

    падрабязна »
  • У Мінску пройдзе семінар па храмавай фларыстыцы

    10 мая 2017

    Удзельнікі даведаюцца пра асаблівасці кветкавага дэкору ў храмах, агульнапрынятых канонах, авалодаюць традыцыйнымі тэхнічнымі прыёмамі, якія прымяняюцца ў афармленні. Для правядзення семінара ў Мінск прыедзе расійскі дызайнер-фларыст Сяргей Карпунін, арганізатар Маскоўскага конкурсу фларыстаў «Moscow Florist Cup», старшыня журы Чэмпіянату Расіі па прафесійнай фларыстыцы «Russian Florist Cup». Па заканчэнні семінара выдаецца сертыфікат школы IAMFLORIST.com. Частка атрыманых у ходзе семінара сродкаў пойдзе на дабрачынныя мэты (дапамога Дому дзіцяці №1 для дзяцей з арганічным паражэннем ЦНС і псіхікі).

    падрабязна »