Епархіяльны Дзень праваслаўнай кнігі адзначылі ў Маладзечанскай епархіі

10 красавіка 2019

top.jpg

3 красавіка 2019 года па благаславенню епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла ў Палацы культуры горада Вілейкі адбылося епархіяльнае святкаванне Дня праваслаўнай кнігі пад агульнай тэмай «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) і Полацкі аб'яднальны сабор 1839 года».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Маладзечанскай епархіі, Вілейскае благачынне, Вілейскі раённы выканаўчы камітэт, Вілейскі Палац культуры.

На адкрыцці Дня праваслаўнай кнігі з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся епіскап Павел і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вілейскага райвыканкама Жанна Уладзіміраўна Петух.

З лекцыяй на тэму «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) і Полацкі аб'яднальны Сабор 1839 года» выступіў клірык Гродзенскай епархіі, старшы выкладчык царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя протаіерэй Аляксандр Раманчук. 

Пасля заканчэння лекцыі протаіерэй Аляксандр Раманчук уручыў намесніку дырэктара Вілейскай раённай бібліятэкі Галіне Мікалаеўне Аўласовіч унікальнае выданне «Запіскі мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)».

Маладзечанская епархія / Church.by