Епіскап Антоній здзейсніў развітальную Літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску

13 чэрвеня 2021

Top.jpg

12 чэрвеня 2021 года, у суботу сядміцы 6-ай пасля Пасхі, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, які кіраваў Слуцка-Салігорскай епархіяй з моманту яе заснавання ў 2014 годзе і да 9 чэрвеня гэтага года, адслужыў развітальную Літургію ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Салігорскай царкоўнай акругі, ганаровы настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, протаіерэй Мікалай Розаў; настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, протаіерэй Рыгор Бяляцкі; благачынны Клецкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Уваскрасення Хрыстовага ў горадзе Клецку протаіерэй Матфей Белавус; благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў Нясвіжы протаіерэй Аляксандр Данчанка; благачынны Любанскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў горадзе Любані протаіерэй Аляксандр Драгун; благачынны Старадарожскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Старыя Дарогі протаіерэй Ігар Кручко; благачынны Капыльскай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў горадзе Капылі протаіерэй Сергій Чарны; благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, ключнік кафедральнага сабора Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку протаіерэй Ігар Штэпа; клірыкі Слуцка-Салігорскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў саборны архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Наталлі Бяляцкай.

Па завяршэнні богаслужэння протаіерэй Мікалай Лабынько зачытаў развітальнае слова ад багалюбівага духавенства і пабожнай паствы.

Протаіерэй Рыгор Бяляцкі ад імя прыхода кафедральнага сабора паднёс Праасвяшчэннаму ўладыку ў дар архіерэйскае аблачэнне.

Епіскап Антоній падзякаваў святарам за самаадданую працу на ніве Хрыстовай, усебаковую дапамогу ў ажыццяўленні епархіяльных асветніцкіх і сацыяльных праектаў, актыўнае будаўніцтва храмаў.

Архіпастыр выказаў удзячнасць дабрачынцам, якія дапамагалі у будаўніцтве і рэстаўрацыі храмаў на тэрыторыі епархіі і аказвалі значную дапамогу ў дабрачынных акцыях.

Таксама Яго Праасвяшчэнства падзякаваў усіх прыхаджан — верных дзяцей Маці-Царквы.

— Дзеля вас мы працавалі, вашымі малітвамі Гасподзь даваў нам сілы ствараць епархіяльнае жыццё — сказаў уладыка Антоній, пажадаў усім здароўю і дастатку і папрасіў памінаць у малітвах.

Цёплыя словы падзякі і добрыя пажаданні архіпастыру выказалі старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Леанідавіч Жайловіч, старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Васільеўна Калеева, намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні сацыяльнай сферы і ідэалагічнай работы, Аляксандр Мікалаевіч Балцянкоў, старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Кісляк, намеснік старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, прадстаўнікі сястрыцтваў і моладзевых брацтваў.

Слуцкая епархія / Сhurch.by