Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім асвяціў храм у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Віркаў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці

18 кастрычніка 2021

top.jpg

16 кастрычніка 2021 года епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім асвяціў храм у гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Віркаў Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У чынапаследаванні асвячэння прынялі ўдзел сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Каравінскі, благачынны Клічаўскага раёна протаіерэй Сергій Андрэеў, настаяцель храма іерэй Максім Кірэеў і дыякан Мікольскага кафедральнага сабора горада Бабруйска Павел Жураўскі. 

16-10-2021-virkov-nik-hram-2.jpg

Раней у вёсцы Віркаў была царква, але ў 1960-х гадах яе разбурылі. Каля 20 гадоў таму сфарміравалася праваслаўная абшчына, і на месцы ранейшага храма быў узведзены новы. Да 2009 года царкву ўмацавалі, а ў 2020 годзе па ініцыятыве неабыякавых мясцовых жыхароў і тых, хто адсюль родам, храм звонку і ўнутры акультурылі. Храм упрыгожваюць унікальныя мазаікі, якія выканаў вядомы беларускі мастак Віктар Барабанцаў. 

16-10-2021-virkov-nik-hram-22.jpg

У снежні гэтага года ў Віркаў прывязуць з Турцыі памятную дошку з часткай каменя з храма ў горадзе Дэмрэ (у мінулым – Міры Лікійскія), дзе пакоілася цела свяціцеля Мікалая пасля яго праведнага скону.

Бабруйская епархія/Сhurch.by