Епіскап Бабруйскі Серафім сустрэўся з Апостальскім нунцыем у Беларусі
12 снежня 20188 снежня 2018 года па запрашэнню каноніка Андрэя Яркаўца, пробашча касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Бабруйску, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім наведаў бабруйскую рымска-каталіцкую абшчыну.
У гэты дзень святую імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Габар Пінтэр, кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва Ватыкана ў Беларусі.
У набажэнстве прынялі ўдзел святары з Барысава, Нясвіжа і Асіповічаў. Канонік Андрэй Яркавец прывітаў арцыбіскупа Габар Пінтэра і епіскапа Серафіма і ўручыў ім кветкі.
Епіскапа Серафіма суправаджаў сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель Іверскага храма Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі.