Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін наведаў Зембінскую школу

12 верасня 2017

top.jpg

 

6 верасня 2017 года епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін правёў гутарку на духоўна-маральныя тэмы з навучэнцамі і педагогамі дзяржаўнай установы адукацыі «Зембінскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа Барысаўскага раёна».

 

Епіскапа Веніяміна суправаджаў сакратар Барысаўскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла аграгарадка Зембін протаіерэй Андрэй Капульцэвіч.

 

Архіпастыра сустрэла дырэктар Зембінскай школы Наталля Валер'еўна Бурачэўская.

 

Уладыка Веніямін заклікаў школьнікаў да ўзаемавыручкі, любві да блізкіх, добрых адносін са старэйшымі і з усімі навакольнымі людзьмі.

 

Па заканчэнні гутаркі жадаючыя змаглі звярнуцца да архіпастыра з асабістымі пытаннямі, пасля чаго Праасвяшчэнны ўладыка благаславіў дзяцей на будучую працу па здабыццю ведаў.

 

У дар школе быў паднесены абраз Божай Маці «Мінская».

Барысаўская епархія / Church.by