Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў малебен у раённым УУС
13 ліпеня 2017
12 ліпеня 2017 года, у свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейсніў малебен на пачатак добрай справы перад асабістым складам Барысаўскага раённага ўпраўлення ўнутраных спраў.
Богаслужэбныя спевы выканаў прыходскі хор храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава пад кіраўніцтвам Алены Вярбіла.
Перад пачаткам набажэнства епіскап Веніямін звярнуўся да супрацоўнікаў праваахоўных органаў са словам. Уладыка падкрэсліў, што на вартавых парадку ўскладзена асаблівая місія, для выканання якой неабходныя мужнасць, цвёрдасць характару і нязломная сіла волі. Дзеянні служыцеляў закона, накіраваныя на спыненне зла, павінны грунтавацца на любві да Радзімы і да бліжняга. Епіскап Веніямін заклікаў усіх шчыра і ад чыстага сэрца памаліцца аб умацаванні сіл душэўных і цялесных і папрасіць у Бога дапамогі ў гэтым адказным служэнні.
Па заканчэнні малебна начальнік упраўлення ўнутраных спраў Барысаўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксей Іванавіч Шаховіч падзякаваў уладыку Веніаміну за малітву і архіпастырскае благаславенне і ўручыў памятны знак у гонар 100-годдзя беларускай міліцыі.
У сваю чаргу, архіерэй паднёс супрацоўнікам міліцыі абраз святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, прывезены са Святой Гары Афон.
Архіпастыр пажадаў праваахоўнікам усёмагутнай дапамогі Божай у іх паўсядзённай службе.