Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан прыняў удзел у славянскім культурным фестывалі «Спасаўскі кірмаш»

13 жніўня 2017

top.jpg

12 жніўня 2017 года ў горадзе Добрушы ў зоне адпачынку «Востраў» адбыўся славянскі культурны фестываль «Спасаўскі кірмаш», які дазволіў гараджанам дакрануцца да жывых крыніц самабытнай беларускай культуры, адчуць подых даўніх часоў, зразумець мінулае і палюбіць духоўную спадчыну народа.

Па ўсім горадзе дзякуючы спецыяльна абсталяванай перасоўнай званіцы гучаў звон. Галоўным госцем форуму стаў епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан. Гаспадар і гаспадыня свята сустрэлі ганаровых гасцей хлебам-соллю. На «Востраў» прайшло шэсце з пладамі новага ўраджаю, мёдам і караваем. Удзел у шэсці прынялі творчыя калектывы раёна. Епіскап Сцяфан акрапіў прысутных святой вадой, пасля чаго ўсе адправіліся да тэматычных падворкаў.

На фестывальных пляцоўках размясціліся майстры народных промыслаў, пчаляры, прадстаўнікі манастыроў з выставай-продажам абразоў і царкоўнага начыння. Протаіерэй Аляксандр Лапушанскі прадставіў выставу «У цярплівасці — выратаванне», якая апавядае пра святых падзвіжнікаў Гомельшчыны. Спецыяльна для фестывалю пры падтрымцы Добрушскага райвыканкама моладзевая група благачыння стварыла буклеты, якія апавядаюць аб сутнасці маючых адбыцца царкоўных святах жніўня. Шматлікая дзятва, якая прыйшла з бацькамі на свята, гарэзавала на дзіцячых атракцыёнах. У завяршэнне адбылася святочная канцэртная праграма «Шумеў, гудзеў, спяваў кірмаш».

Уладыка Сцяфан выказаў сардэчную падзяку старшыні райвыканкама Вользе Мохаравой і кіраўніцтву раёна за выдатную арганізацыю свята, падзякаваў жыхарам горада і раёна за водгук і ўдзел у фестывалі.

— Мне хочацца пажадаць, каб Фаворскае Святло Госпада, Які праабразіўся на гары, быў для нас святлом будучай жыцця, што азарае наш зямны шлях. Каб ён заклікаў нас рабіць дабро, заклікаў да міру, яднання. Заклікаў бы нас любіць нашу сінявокую Беларусь, <...> зірнуць у глыбіню нашай гісторыі і шанаваць гэтую гісторыю годна і справядліва, — сказаў архіпастыр.

Сярод ганаровых гасцей фестывалю быў намеснік кіраўніка Клімаўскага раёна Бранскай вобласці Расіі Аляксей Лабанаў.

Гомельская епархія / Church.by