Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў паніхіду ля магілы мітрапаліта Філарэта
12 ліпеня 202112 ліпеня споўнілася паўгода з дня скону першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева; 21.03.1935-12.01.2021).
У гэты дзень епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў паніхіду на брацкіх могілках Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра, дзе пахаваны мітрапаліт Філарэт.
Архіпастыру саслужыў протаіерэй Мікалай Коржыч, настаяцель прыхода храма дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску, сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў 2002-2016 гадах.
Спевы выканаў хор студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі.
Падзякаваўшы прысутным за памяць і малітву, епіскап Антоній прамовіў пропаведзь пра апостальскія працы мітрапаліта Філарэта, натхнёныя ахвярнай любоўю да Бога і бліжніх.