Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў чын вялікага асвячэння храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сар'я Верхнядзвінскага благачыння

09 ліпеня 2021

top.jpg

8 чэрвеня, у дзень памяці дабраверных князёў Пятра і Фяўронні, цудатворцаў, у манастве Давіда і Еўфрасінні Мурамскіх, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій узначаліў чын вялікага асвячэння і Бажэственную літургію ў храме Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сар'я.

Ля сцен храма з хлебам-соллю і кветкамі ўладыку Ігнація сустрэлі: першы намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкама Аляксей Гарбуль, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Козел і іншыя афіцыйныя асобы.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Верхнядзвінскай царкоўнай акругі протаіерэй Валянцін Вабішчэвіч, благачынны Докшыцкай царкоўнай акругі протаіерэй Леанід Страха, настаяцель храма протаіерэй Васіль Страха, благачынны Шаркаўшчынскай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, протаіерэй Уладзімір Ляшкевіч, протаіерэй Георгій Лакотка, благачынны Міёрскай царкоўнай акругі протаіерэй Віктар Вабішчэвіч, благачынны Расонскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Гардзевіч, благачынны Браслаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Міхаіл Каляда, благачынны Ушацкай царкоўнай акругі іерэй Аляксандр Таляронак, іерэй Дзімітрый Мажэйка, дыякан Уладзімір Джэжора і дыякан Барыс Мармузевич.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Глыбоцкага кафедральнага сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы і хор прыхода храма Узнясення Гасподняга гарадскога пасёлка Расоны пад кіраўніцтвам Таццяны Патапахінай.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы і дараванні міру беларускаму народу.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Сар'я протаіерэй Васіль Страха.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі епіскап Ігнацій і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святым дабраверным князёў Пятру і Фяўронні Мурамскім, хрэсны ход і малебен перад іконай з часцінкай мошчаў святых дабраверных князёў Пятра і Фяўронні.

Па завяршэнні епіскап Ігнацій падзякаваў прысутным за сумесную малітву, прычаснікаў павіншаваў з прыняццем святых Хрыстовых Тайн і на памяць пра падзею падарыў усім абразкі вялікага дабравернага князя Аляксандра Неўскага.

Полацкая епархія/Church.by