Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый пагутарыў з дзесяцікласнікамі Лідскага ліцэя №1
08 кастрычніка 20217 кастрычніка епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў Лідскі ліцэй №1 і пагутарыў з навучэнцамі 10-х класаў.
Уладыка расказаў дзецям аб сваім асабістым шляху і пошуку Бога. І, вядома, аб пошуку адказу на галоўнае пытанне — аб сэнсе жыцця.
Адкрытая гутарка вельмі натхніла хлопцаў і дзяўчат, гутарка атрымалася шчырай і адкрытай. Яны з цікавасцю задавалі мноства пытанняў. І, як высветлілася, цалкам сур'ёзныя разважанні пра веру і духоўныя дылемы зусім не чужыя для сучаснай моладзі.
Уладыка Парфірый выслухаў кожнага, хто пытаўся, і на ўсе пытанні даў грунтоўныя адказы. Гутарка доўжылася больш запланаванага часу, але і па яе заканчэнні ніхто не хацеў разыходзіцца. Абстаноўка была цёплай і ў лепшым сэнсе слова нязмушанай.