Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў Бабруйскую епархію

28 студзеня 2021

top.jpg

25 студзеня 2021 года адбыўся візіт епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, старшыні Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы, у Бабруйскую епархію.

Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні епіскапа Парфирыя здзейсніў Бажэственную літургію ў дамавым храме іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» жаночага манастыра Святых Жанчын-Міраносіц горада Бабруйска.

Далей епіскап Парфірый у суправаджэнні епіскапа Серафіма наведаў манаскую абшчыну пры храме ў гонар іконы Божай Маці «Жываносная Крыніца» урочышча Прошча Бабруйскай епархіі.

Архіерэяў сустрэў настаяцель храма іконы Божай Маці «Жываносная Крыніца» іераманах Максім (Юндзіл) з браціяй. Ён правёў для гасцей экскурсію па храме, распавёў пра гісторыю стварэння храма і ўтваронай пры ім абшчыны. Затым усе паехалі да размешчанага недалёка ад храма калодзежа, гаючая вада якога вылечвае ад душэўных і цялесных хвароб. На тэрыторыі царквы можна назіраць і унікальную з'яву прыроды – зрослы з бярозай дуб.

Уладыка Парфірый і ўладыка Серафім таксама наведалі падвор'е абшчыны, размешчанае пры храме ў гонар абраза Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» у вёсцы Карытнае.

У завяршэнне свайго візіту ў Бабруйскую епархію епіскап Парфірый прыехаў у Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы» горада Бабруйска. Яго Праасвяшчэнства азнаёміўся з працай Цэнтра, пацікавіўся асаблівасцямі працы праваслаўнага псіхолага па пытаннях мацярынства ў жаночых кансультацыях, праектамі па прадухіленні абортаў. Дырэктар «Пакроваў» Андрэй Зубенка падрабязна праінфармаваў госця аб магчымасцях супрацоўніцтва цэнтра з сацыяльным аддзелам Лідскай епархіі.

Ліская епархія Church.by