Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў Дом сумеснага знаходжання для адзінокіх састарэлых людзей у вёсцы Далёкія Лідскага раёна

20 студзеня 2021

top.jpg

17 студзеня 2021 года, у перыяд Святак і Нядзелю перад Богаяўленнем, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый у суправаджэнні кіраўніка епархіяльнага аддзела па сацыяльнаму служэнню протаіерэя Уладзіміра Яроміча наведаў Дом сумеснага знаходжання для адзінокіх састарэлых людзей у вёсцы Далёкія Лідскага раёна.

Звяртаючыся да прысутных, архіепіскап распавёў аб зямным шляху Хрыста. Пажылыя людзі дзяліліся сваімі ўражаннямі аб традыцыях святкавання Ражджаства Хрыстова, задавалі пытанні, якія іх цікавілі.

Уладыка павіншаваў усіх са Святкамі і надыходзячым Святым Богаяўленнем, малітоўна пажадаў усім, каб гэтае свята стала днём духоўнага ачышчэння і абнаўлення, часам ператварэння нашай душы. У завяршэнне епіскап Парфірый падарыў падапечным дома састарэлых падарункі і падаў архіпастырскае благаславенне.

У гэты ж дзень епіскап Парфірый і протаіерэй Уладзімір наведалі Архіерэйскае жаночае падвор'е – будуемы манастыр у гонар прападобнага Паісія Святагорца ў вёсцы Ольжава Лідскай епархіі. Гасцей сустрэла настаяцельніца падвор'я манахіня Касіяна (Купаленка).

Правячы архіерэй павіншаваў насельніц мясціны са Святкамі, пажадаў невычарпальнай Божай благадаці, вылітай на чалавечы род у гэтыя дні, дапамогі ў працы і падаў архіпастырскае благаславенне.

Лідская епархія Church.by