Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар свяціцеля Лукі Крымскага ў вёсцы Ёдкі Лідскага раёна
28 чэрвеня 202126 чэрвеня 2021 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар свяціцеля Лукі Крымскага ў вёсцы Ёдкі Лідскага раёна і ўзначаліў ў новаасвячаным храме Бажэственную літургію.
Правячаму архіерэю саслужылі сакратар Лідскай епархіі протаіерэй Максім Цыгель, благачынны Лідскай акругі протаіерэй Расціслаў Салаўёў, настаяцель асвячонага храма протаіерэй Дзімітрый Тарарака і настаяцель храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Георгій Сяўрук.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Анатоль Мельніцкі.
Згадкі пра Ёдкі як пра населены пункт існуюць з 16-га стагоддзя, але за ўсю гісторыю тут не было ні каталіцкага, ні праваслаўнага храма. Калі ў 2014 годзе ў Навагрудскай епархіі было прынята рашэнне аб узвядзенні ў Ёдках праваслаўнага храма (тады ж тут была афіцыйна зарэгістравана праваслаўная абшчына), мясцовае насельніцтва — а гэта жыхары не толькі аграгарадка Ёдкі, але і размешчанай побач вёскі Навіцкія-2 — успрыняло гэтую вестку з натхненнем. Адразу ж пачаўся актыўны збор сродкаў для будучага будаўніцтва. А крыху пазней Лідскі райвыканкам бязвыплатна перадаў у распараджэнне прыходу будынак былога Дома культуры.
Усе працы выконваліся сіламі мясцовых жыхароў — вельмі многія ўнеслі сваю лепту ў добраўпарадкаванне храма. Тым, хто асабліва папрацаваў на славу Царквы Хрыстовай, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый уручыў узнагароды Беларускай Праваслаўнай Царквы.