Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейсніў візіт у гімназію №1 горада Ліды

13 кастрычніка 2021

top.jpg

12 кастрычніка епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, у суправаджэнні благачыннага Лідскай акругі протаіерэя Расціслава Салаўёва, здзейсніў візіт у Лідскую гімназію №1. Мэтай наведвання была гутарка з навучэнцамі старэйшых класаў.

Уладыку сустракала дырэктар Ірына Іванаўна Рубцэвіч, якая, прывітаўшы гасцей, расказала аб дзейнасці ўстановы адукацыі. На малітоўную памяць архіерэй паднёс у дар кіраўніку гімназіі кнігу пра святога князя Аляксандра Неўскага.

Гутарка епіскапа Парфірыя з навучэнцамі прайшла ў актавай зале гімназіі. Архіпастыр распавёў падлеткам аб сваім шляху да Бога, падзяліўся цікавым жыццёвым вопытам, разважаннямі аб Божым провідзе і аб сэнсе жыцця чалавека. Гімназісты, у сваю чаргу, мелі магчымасць задаць ганароваму госцю свае пытанні.

У канцы сустрэчы ўладыка пажадаў педагогам і навучэнцам гімназіі поспехаў і, вядома, дапамогі Божай у працах у гэтым навучальным годзе.

Лідская епархія/Church.by