Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый сустрэўся з навучэнцамі і педагогамі лідскай сярэдняй школы № 11

12 снежня 2017

top.jpg

Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і настаяцель Усіхсвяцкага храма горада Ліды протаіерэй Уладзімір Яроміч 11 снежня наведалі сярэднюю школу № 11 горада Ліды, дзе адбылася сустрэча архіпастыра з навучэнцамі 10-11 класаў і педагогамі.

У школьнай бібліятэцы за круглым сталом была арганізавана гутарка на тэму «Маральнасць і жыццё хрысціяніна ў сучасным свеце».

Епіскап Парфірый распавёў старшакласнікам аб тым, чаму ён абраў шлях служэння Царкве. Уладыка акцэнтаваў увагу на важных пытаннях, якія актуальныя для кожнага: для чаго створаны чалавек; як неабходна разумець сучаснаму чалавеку Божыя запаведзі; што такое душа чалавечая і чаму яна несмяротная; для чаго чалавеку пакаянне; якія маральныя законы чалавечага жыцця і што такое свабода выбару.

Па заканчэнні сустрэчы епіскап Парфірый адказаў на ўсе пытанні, якія ўзніклі ў вучняў у ходзе гутаркі, і пажадаў рабятам дапамогі Божай у вучобе.

Пасля экскурсіі па школьнаму музею адбылася сустрэча епіскапа Парфірыя і протаіерэя Уладзіміра Яроміча з адміністрацыяй і педагогамі школы. Бакі разгледзелі пытанні супрацоўніцтва ў справе выхавання маладога пакалення.

Лідская епархія / Church.by