Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый сустрэўся са старшакласнікамі сярэдняй школы №5 горада Ліды
25 кастрычніка 202122 кастрычніка 2021 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый у суправаджэнні протадыякана Анатоля Мельніцкага, клірыка Свята-Міхайлаўскага кафедральнага сабора, наведаў з архіпастырскім візітам сярэднюю школу №5 у Лідзе, дзе сустрэўся з адзінаццацікласнікамі.
Уладыка расказаў дзецям аб сваім жыццёвым шляху і шляху да Бога, разважаў аб высокім прызначэнні чалавека і пра тое, як засцерагчы сваю душу ад граху і шкодных звычак. Напрыканцы гутаркі архіпастыр пажадаў дзецям Божай дапамогі ў вучобе і паспяховага заканчэння школы.