Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый сустрэўся са старшакласнікамі сярэдняй школы №6 горада Ліды
29 кастрычніка 202127 кастрычніка 2021 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый у суправаджэнні клірыка храма ў гонар святых царскіх старстацерпцаў горада Ліды протаіерэя Аляксея Глінскага, здзейсніў візіт у сярэднюю школу № 6 горада Ліды.
Падчас візіту адбылася пастырская сустрэча з навучэнцамі старэйшых класаў гэтай адукацыйнай установы.
Праасвяшчэннага ўладыку сустракала дырэктар установы Трэмбач Ірына Францаўна, якая, павітаўшы гасцей, пазнаёміла іх з гісторыяй і дзейнасцю школы.
Затым у актавай зале адбылася гутарка епіскапа Парфірыя з навучэнцамі старэйшых класаў. Архіпастыр распавёў падлеткам аб сваім шляху да Бога, падзяліўся цікавым жыццёвым вопытам і разважаннямі аб Божым провідзе і аб сэнсе жыцця чалавека. Дзеці задавалі госцю свае пытанні.
У канцы сустрэчы Яго Праасвяшчэнства пажадаў поспехаў кіраўніцтву, педагогам і навучэнцам школы, дапамогі Божай у працы.