Епіскап Любярэцкі Серафім правёў нараду з кіраўнікамі епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі

17 ліпеня 2017

top.jpg

16 ліпеня 2017 года ў прыходскім доме храма велікамучаніка Георгія ў горадзе Нясвіжы адбылася нарада старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы епіскапа Любярэцкага Серафіма з кіраўнікамі епархіяльных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы па справах моладзі.

Нарада стала адным з заключных мерапрыемстваў гадавога злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Моладзевы форум прайшоў з 14 па 16 ліпеня на базе лагера «Святая Русь» пры прыходзе храма Святой Жыццепачатнай Троіцы аграгарадка Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна і быў арганізаваны па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы пры падтрымцы аддзела па справах моладзі Слуцкай епархіі.

Удзел у сустрэчы ўзялі старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Задарожын і прадстаўнікі ўсіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Кіраўнікі епархіяльных аддзелаў прадставілі прэзентацыі моладзевага служэння ў сваіх епархіях.

Епіскап Любярэцкі Серафім падзяліўся з прысутнымі планамі на будучыню. Так, павінна стаць традыцыяй правядзенне моладзевых злётаў ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы. Уладыка Серафім адзначыў станоўчы вопыт у гэтым кірунку, назапашаны Беларускай Праваслаўнай Царквой. Таксама архіпастыр падкрэсліў актуальнасць падрыхтоўкі агульнага злёту моладзі Рускай Праваслаўнай Царквы.

Было закранута і пытанне фарміравання адзінай моладзевай інфармацыйнай прасторы Рускай Праваслаўнай Царквы.

Уладыка Серафім звярнуў увагу на важнасць адукацыйных моладзевых праграм, а таксама семінараў і курсаў павышэння кваліфікацыі для кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па справах моладзі.

Church.by