Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел сустрэўся з навучэнцамі музычнага каледжа

28 лютага 2018

top.jpg

28 лютага 2018 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя Міхала Клеафаса Агінскага. Уладыку сустрэў дырэктар каледжа Рыгор Сарока.

Яго Праасвяшчэнства правёў сустрэчу з навучэнцамі каледжа і ўдзельнікамі сімфанічнага аркестра, які дзейнічае пры ўстанове адукацыі. Адбылася гутарка на духоўна-маральныя тэмы, жадаючыя змаглі задаць архіпастыру асабістыя пытанні.

У завяршэнне візіту епіскап Павел паднёс у дар аркестру электрагітару.

Маладзечанская епархія / Church.by