Епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел сустрэўся з выхаванцамі школы-інтэрната
10 лютага 20179 лютага 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў ДУА «Маладзечанская санаторная школа-інтэрнат для дзяцей з захворваннямі касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны». Уладыку сустракалі дырэктар школы Уладзімір Андрэевіч Ляговіч і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Іосіфаўна Данілевіч.
У ходзе візіту епіскап Павел правёў з навучэнцамі школы гутарку на духоўна-маральныя тэмы. Па яе заканчэнні ўсе жадаючыя звярнуліся да архіпастыра з асабістымі пытаннямі.
Пасля гутаркі ўладыка азнаёміўся з асаблівасцямі арганізацыі навучальнага працэсу і санаторна-аздараўленчай базай установы. Падчас гутаркі з кіраўніцтвам былі абмеркаваны пытанні далейшага супрацоўніцтва школы і Маладзечанскай епархіі.