Епіскап Маладзечанскі Павел прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Жанчына года Міншчыны — 2018»
15 сакавіка 2019Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Жанчына года Міншчыны — 2018» адбылася ў Палацы культуры горада Маладзечна. Удзел у ёй прыняў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, які звярнуўся да ўсіх з прывітальным словам.
Мерапрыемства прайшло ў рамках XI Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года Беларусі — 2018». У спіс намінантаў увайшлі 28 кандыдатак з усёй Мінскай вобласці, якіх ушаноўвалі ў пяці намінацыях: «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «Актыўная жыццёвая пазіцыя», «Духоўнасць і культура», «Гаспадыня вёскі» і «Матчына слава».
Акрамя гэтага, арганізатары конкурсу заснавалі дадатковыя прэміі: «Грамадскае прызнанне — 2018» і «Лепшая раённая (гарадская) арганізацыя Мінскай вобласці» сярод арганізацый ГА «Беларускі саюз жанчын».
У холах Палаца культуры працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы-прэзентацыі, фотазоны, інсталяцыі, праводзіліся майстар-класы.
У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі намеснікі старшыні грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Лілія Ананіч і Надзея Ермакова.