Епіскап Павел сустрэўся з вучнямі старэйшых класаў маладзечанскай сярэдняй школы № 5

20 студзеня 2017

top.jpg

20 студзеня 2017 года епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел наведаў сярэднюю школу № 5 горада Маладзечна, дзе правёў сустрэчу з навучэнцамі 9-11 класаў.

Архіерэя сустракаў дырэктар школы Яўген Васільевіч Макарэвіч.

У актавай зале школы епіскап Павел правёў гутарку з навучэнцамі і педагогамі на духоўна-маральныя тэмы.

Па заканчэнні гутаркі жадаючыя змаглі звярнуцца да архіпастыра з асабістымі пытаннямі.

Маладзечанская епархія / Church.by