Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій асвяціў храм у гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў вёсцы Дабраплёсы

08 мая 2021

top.jpg

8 мая 2021 года, у суботу Светлага тыдня, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій узначаліў чын вялікага асвячэння храма ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў вёсцы Дабраплёсы Верхнядзвінскага благачыння.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Полацкай епархіі протаіерэй Аляксандр Пятліцкі; настаяцель храма протаіерэй Васіль Страха; благачынны Верхнядзвінскай царкоўнай акругі протаіерэй Валянцін Вабішчэвіч; благачынны Браслаўскай царкоўнай акругі протаіерэй Міхаіл Каляда; благачынны Полацкай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Шаховіч; благачынны Расонскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Гардзевіч; іерэй Аляксандр Таляронак дыякан Уладзімір Джэжора і дыякан Барыс Мармузевич.

Па заканчэнні чыну асвячэння была здзейснена Бажэственная літургія.

Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Богаяўленскага кафедральнага сабора і парафіяльны хор прыхода храма Узнясення Гасподняга гарадскога пасёлка Расоны пад кіраўніцтвам Наталлі Сямашка.

За набажэнствам былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснай павевы.

У храме маліліся старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама Васіль Шылаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Кісялевіч, генеральны дырэктар ТАА «Чырвоны Бор» Мікалай Варабей.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў настаяцель храма ў гонар дабравернага князя Аляксандра Неўскага протаіерэй Васіль Страха.

Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій павіншаваў усіх са знамянальнай падзеяй і звярнуўся са словам павучання.

Далей у сувязі з урачыстасцю і, зважаючы на руплівую працу і ў славу Святой Царквы, галава Полацкай епархіі епіскап Ігнацій узнагародзіў Мікалая Вараб'я ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Архіерэйскай падзякай Яго Праасвяшчэнства ўзнагародзіў настаяцеля храма протаіерэя Васіля Страху.

У завяршэнне епіскап Ігнацій падзякаваў прысутным за сумесную малітву, прычаснікаў павіншаваў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Полацкая епархія/Church.by