Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій прыняў удзел у Велікодным бацькоўскім сходзе-канцэрце

06 мая 2021

top.jpg

Добрая традыцыя зарадзілася ў полацкіх ўстановах адукацыі — праводзіць Велікодны бацькоўскі сход-канцэрт. Яго арганізуюць Упраўленне па адукацыі Полацкага райвыканкама і Полацкая епархія.

5 мая 2021 года сход адбыўся ў Цэнтры культуры «Полацк»» восьмы раз.

Вялікая зала Палаца культуры сабрала бацькоў, навучэнцаў і настаўнікаў устаноў адукацыі. 15 лепшых нумароў слухачам прадставілі школы і дзіцячыя дашкольныя ўстановы горада.

Па заканчэнні Велікоднага канцэрта з віншавальным словам да прысутных звярнуўся епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій:

«Наша сённяшні Велікодны выдатны бацькоўскі сход паказвае ўсім нам, што самае галоўнае, каб у сэрцы жыў Хрыстос. А Хрыстос — гэта ахвярная любоў. Гэтая любоў даруе немачы бліжняга, дапамагаючы яму і молячыся за яго. І толькі гэтай любоўю магчыма пабудова шчаслівага грамадства. Вельмі хочацца, каб кожны, выйшаўшы з гэтай залы, панёс з сабой часцінку Пасхальнай радасці і цяпла».

Пасля слоў прывітання архіпастыр уручыў усім удзельнікам і арганізатарам салодкія падарункі.

Полацкая епархія/Church.by