Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій прыняў удзел у традыцыйным святочным мерапрыемстве «Велікодныя сустрэчы»
06 мая 20215 мая 2021 года ў Полацкім гарадскім Палацы культуры адбылося традыцыйнае святочнае мерапрыемства «Велікодныя сустрэчы».
У фае Палаца была арганізавана выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Полацкага раёна «Велікодныя матывы».
Вечар працягнуўся Велікодным канцэртам. У якасці ганаровых гасцей на ім прысутнічалі епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, старшыня Полацкага райвыканкама Ігар Марковіч, старшыня Наваполацкага Савета дэпутатаў Алег Буевіч.
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся епіскап Ігнацій: «Мы з вамі святкуем Уваскрасенне Хрыста — перамогу жыцця над смерцю, успамінаючы ахвярную любоў, якую Гасподзь праявіў за кожнага з нас. Мы ўдзячныя Богу за яго ахвярны подзвіг і за ўсе радасці, якія ён дорыць нам. Значнасць свята ў кожнага чалавека павінна выяўляцца ў яго дачыненні да Пасхі. Калі чалавек радуецца і дорыць радасць іншым, то ён становіцца бліжэй да Бога. Я шчыра жадаю, каб у гэтыя святыя дні мы сталі бліжэй адзін да аднаго, сталі больш спагадлівымі і разам радаваліся і Уваскрасенню Хрыста. Хрыстос Уваскрэс!».
Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, зважаючы на самаадданую працу па барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй епіскап Ігнацій узнагародзіў медалём РПЦ медыцынскіх работнікаў ГУЗ «Полацкая гарадская бальніца»: галоўнага ўрача Аляксандра Стому, загадчыцу гарадской бальніцай №1 Жанну Канавалаву, намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Аляксея Аніськовіча і галоўную медыцынскую сястру Юлію Каўнурку.
Пасля афіцыйнай часткі адбыўся канцэрт «Велікодны Дабравест» з удзелам творчых калектываў устаноў культуры горада Полацка і Полацкага раёна.