Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў чын асвячэння закладнога каменя ў падмурак будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцелька хлябоў»
29 студзеня 202125 студзеня 2021 года епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій здзейсніў чын асвячэння закладнога каменя і закладку памятнай граматы ў падмурак будуемага храма ў гонар іконы Божай Маці «Спарыцелька хлябоў» у аграгарадку Кушлікі Полацкага раёна.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Полацкай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Шаховіч і настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Пятліцкі.
Дыяканскі чын узначаліў клірык Багаяўленскага кафедральнага сабора горада Полацка, асабісты сакратар кіраўніка Полацкай епархіі дыякан Уладзімір Джэжора.
У ліку ганаровых гасцей на набажэнстве прысутнічаў дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар Завадскі.
Спевы чыну асвячэння выканаў хор Богаяўленскага кафедральнага сабора горада Полацка пад кіраўніцтвам Наталлі Сямашка.
Па завяршэнні богаслужэння ўладыка Ігнацій звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам настаўлення і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.
На малітоўную памяць епіскап Ігнацій уручыў прысутным іконы Божай Маці, а дзецям салодкія падарункі.
Затым уладыка Ігнацій азнаёміўся з ходам будаўнічых работ.