Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній асвяціў Сафійскі храм аднайменнага жаночага манастыра горада Слуцка
29 сакавіка 202127 сакавіка 2021 года, у суботу другога тыдня Вялікага посту, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній здзейсніў вялікае асвячэнне храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, аднайменнага жаночага манастыра горада Слуцка, пасля чаго ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.
Храм з'яўляецца дамовым і прызначаны для малітвы манаскіх сясцёр.
З гэтай падзеі ў Слуцка-Салігорскай епархіі пачаліся ўрачыстасці з нагоды 435-годдзя з дня нараджэння святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай.
Яго Праасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, ключнік Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа і клірыкі Слуцкага благачыння.
За богаслужэннем маліліся: настаяцельніца Сафійскага манастыра ігумення Анастасія (Коржыч); настаяцельніца Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага стаўрапігіяльнага манастыра ігумення Еўдакія (Ляўшук) і сёстры Еўфрасіннеўскай абіцелі.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Надзеі Коржыч.
За Літургіяй былі ўзнесены малітвы аб дараванні міру беларускаму народу і збаўленні ад пагібельнай пошасці.
У канцы Бажэственнай літургіі архіпастыр і духавенства здзейснілі слаўленне праведнай Сафіі Слуцкай і памінальную ліцію.
Епіскап Антоній цёпла павіншаваў манахаў, духавенства і міран са знамянальнай падзеяй гісторыі абіцелі і пажадаў, каб малітвамі святой Сафіі, княгіні Слуцкай, кожны з нас здабыў цвёрдую веру, сумленную надзею і шчырую любоў да Бога, бліжняга і Айчыны.
Правячы архіерэй асабліва падзякаваў ігуменні Анастасіі за працу ў справе стварэння і добраўпарадкавання манастыра.
У сваю чаргу, ігумення Анастасія падзякавала Праасвяшчэннаму ўладыку за ўвагу і паднесла пісаны абраз святой Сафіі Слуцкай.