Епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній сустрэўся са студэнтамі Мінскай духоўнай акадэміі
13 мая 202112 мая 2021 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія са студэнтамі Акадэміі.
На сустрэчы прысутнічалі рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) і прарэктар па выхаваўчай рабоце іераманах Афанасій (Сакалоў).
Уладыка Антоній падзяліўся ўспамінамі аб некаторых важных падзеях са свайго жыцця, пра ўплыў на станаўленне яго асобы мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), думкамі аб актуальнасці багаслоўскай адукацыі і хрысціянскага дабравесця. Казаў пра тое, што поспех пропаведзі залежыць ад любові і ўвагі, якія святар праяўляе да кожнага асобнага чалавека, а таксама ад нашай асабістай веры ў Хрыста і ў даруемую Ім неўміручасць.
У канцы сустрэчы ўладыка Антоній адказаў на пытанні студэнтаў.