Епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў аграгарадку Мілевічы Жыткавіцкага раёна

09 жніўня 2021

top.jpg

7 жніўня 2021 года, у дзень памяці ўспення праведнай Ганны, маці Прасвятой Багародзіцы, Праасвяшчэнны Леанід, епіскап Тураўскі і Мазырскі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова ў аграгарадку Мілевічы Жыткавіцкага раёна, а затым узначаліў у новаасвячоным храме Бажэственную літургію.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Тураўскай акругі, ключнік кафедральнага сабора свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція Тураўскіх горада Турава протаіерэй Васіль Пыцель; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Ленін і прыхода храма ў гонар святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова аграгарадка Мілевічы Жыткавіцкага раёна іерэй Дзмітрый Гулюта, клірык кафедральнага сабора святога Архангела Міхаіла горада Мазыра іерэй Анатоль Маліна і настаяцель прыхода храма святога Архангела Міхаіла пасёлка Чырвонае Жыткавіцкага раёна іерэй Ілья Нікалаенка.

Дыяканскі чын здзейснілі протадыякан Аляксандр Каляда і дыякан Ігар Сіўчанка.

На богаслужэнні прысутнічала старшыня Мілевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Трафімовіч Тамара Віктараўна і іншыя госці.

На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу ў славу Святой Царквы, епіскап Леанід удастоіў іерэя Дзмітрыя Гулюту чарговай богаслужэбна-іерархічнай узнагароды — нагрудным крыжам залатога колеру.

Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі вакол новаасвячонага храма адбыўся хрэсны ход.

Пасля абвяшчэння ўстаўнога мнагалецця ўладыка Леанід звярнуўся да ўсіх удзельнікаў святочнага набажэнства з архіпастырскім словам, павіншаваў усіх з асвячэннем храма і падаў архіерэйскае благаславенне.

Зважаючы на руплівую працу ў справе будаўніцтва храма Праасвяшчэнны ўладыка ўручыў архіерэйскія граматы міранам, якія асабліва папрацавалі ў гэтай добрай і богаўгоднай справе.

Тураўская епархія/Church.by