Епіскап Тураўскі Леанід наведаў храм пры папраўчай калоніі

02 жніўня 2019

top.jpg

1 жніўня 2019 года, у свята аднойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід у рамках мерапрыемстваў з нагоды 25-годдзя ўзаемадзеяння Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы наведаў храм у гонар іконы Божай Маці «Спаручніца грэшных», размешчаны на тэрыторыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20.

Архіпастыр узначаліў Бажэственную літургію ў турэмным храме, за якой яго Праасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Замілаванне» ў вёсцы Васькоўка Мазырскага раёна протаіерэй Сімяон Тур і старшыня епархіяльнага аддзела па турэмнаму служэнню, настацель храма храма Святой Жыццепачатнай Троіцы ў горадзе Ельску протаіерэй Георгій Пігаль.

Літургічныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.

Многія са зняволеных, якія прыйшлі на богаслужэння, прыступілі да таінства споведзі і прычасціліся Святых Хрыстовых Таін.

Тураўская епархія / Church.by